Зборная Расіі па хакеі звярнулася з лістом да Уладзіміра Пуціна з просьбай дазволіць паехаць на Алімпійскія гульні 2018, паведамляе Спорт-Экспресс.

У аўторак МАК дыскваліфікаваў Алімпійскі камітэт Расіі. Гэта азначае, што зборная Расіі не зможа выступіць на Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхане ў поўным складзе са сваім сцягам і гімнам.

Сёння Пуцін агучыць рашэнне, паедуць увогуле расійскія спартсмены ў любым выглядзе (нейтральным сцягам) на Гульні, ці не.

Раней паведамлялася, што месца хакейнай зборнай Расіі можа заняць Беларусь, якая знаходзіцца вышэй у рэйтынгу за астатнія каманды, што не трапілі на Алімпіяду.

Тым часам у Расіі раздаюцца цвярозныя галасы, што расіянам трэба ўдзельнічаць у Гульнях, інакш гэта канчаткова даб'е расійскі спорт і паставіць крыж на Алімпіядзе-2020.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0