Паэтычны тэатар «Арт.С» запрашае на вечарыну-фарс з удзелам Віктара Шніпа, Віталя Скалабана, Людмілы Рублеўскай, Максіма Клімковіча, Тацяны Беланогай.
Вы зможаце пафарсіць альбо фарсануць, паразмаўляць па-фарсі, узгадаць шляхотныя часы, калі вас упершыню фарсануў за жывое фарс-вадэвіль «Пінская шляхта», а таксама фарсіраваць тое, што фарсіруецца.
Вядоўцы: Зьміцер Арцюх і Аксана Спрынчан.
23 верасьня, 18.30. Менск, вуліца Талбухіна 12 а. Ст.м. Парк Чалюскінцаў.