Тры прэтэндэнты на званне «Гурт году» сыграюць жывыя сэты на прэміі парталу TuzinFM, якая адбудзецца 12 снежня.

Адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званьне «Адкрыццё году». Весці цырымонію будзе Максім Жбанкоў, а імя пераможцаў абвесцяць лідар Vuraj Сяргей Доўгушаў і гурт Intelligency.

Прэмія «Героі году-2017» уручаецца ў пяці намінацыях.

Пераможцаў у трох з іх — «Найлепшая песня», «Найлепшы альбом» і «Найлепшы кліп» вызначаюць наведнікі парталу TuzinFM, а галоўнае адкрыццё году ў беларускай музыцы і гурт году называе рэдакцыя TuzinFM. У вечарыне возьмуць удзел тры гурты з шорт-лістуNizkizRe1ikt i Akute сыграюць жывыя сэты са сваіх найлепшых песень, а адкрые канцэрт выступ аднаго з прэтэндэнтаў на званне «Адкрыццё году». Сёлетні канцэрт прымеркаваны да 14-годдзя партала TuzinFM.

«Выдатна тое, што кожны год мы маем вялікі выбар. Асабліва прыемна, што тыя выканаўцы, хто ў свой час намінаваўся на «Адкрыццё», праз некаторы час прэтэндуюць на званне «Гурт году», — кажа кіраўнік TuzinFM Сяргей Будкін. — Наша прэмія суб’ектыўная, але яна паказвае ўсю чароўнасць і шматстайнасць беларускай музыкі. Менавіта дзеля гэтага «Тузін» і працуе ўвесь гэты час — мы хочам, каб нашу музыку пачула як мага шырэйшае кола слухачоў».

Вядоўцам сёлетняй цырымоніі будзе культуролаг Максім Жбанкоў, аўтар музычнай радыёпраграмы «Мачо-клуб». А імёны пераможцаў назавуць уладальнікі леташняй прэміі — гурт-адкрыццё-2016 Intelligency і Сяргей Доўгушаў з гурту Vuraj.

Квіткі можна набыць у інтэрнэце.

Прэмія «Героі году» адбудзецца 12.12.2017 у Macho club (комплекс «Журавінка», вул.Янкі Купалы, 25). Пачатак у 19.00. Даведкі па тэл. +375 29 687-20-93.

Кошт квіткоў: папярэдне — 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (столік), на ўваходзе — 20 руб. (танцпляц), 25 руб. (столік)

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0