Оксфардзкі ўнівэрсытэт і кампанія Cisco Systems правялі дасьледаваньне, па выніках якога быў складзены рэйтынг дзяржаваў, якія маюць самы хуткі інтэрнэт.

Першае месца ў рэйтынгу належыць Японіі, за ёй Швэцыя й Галяндыя.
Чацьвёртае месца належыць паўночным суседзям беларусаў — латышам, а сёмае — літоўцам. У гэтых краінах падтрымка разьвіцьця кампутарных сетак ажыцьцяўляецца на дзяржаўным узроўні.

Высьветлілася, што такія вялікія краіны, як Вялікабрытанія, Гішпанія або Італія прапануюць сваім грамадзянам інтэрнэт‑паслугі вельмі нізкай якасьці. Часам хуткасьці сеціва там не хапае, каб ажыцьцявіць мінімальныя інтэрнэт‑апэрацыі.

У дасьледаваньні ўзялі ўдзел 42 краіны, у якіх былі апытаныя 8 млн. інтрэнэт‑карыстальнікаў. Беларусь у згаданым рэйтынгу не прысутнічае.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0