Сёння кампанія Xiaomi правяла прэзентацыю новых «безрамачнікаў» Redmi 5 і Redmi 5 Plus, але перад гэтым распавяла пра свае дасягненні ў продажах смартфонаў. Пра гэта паведамляе GSMArena.

У трэцім квартале 2017 года вытворцы ўдалося адгрузіць 27,6 мільёнаў апаратаў. У гэты ж перыяд годам раней адгрузкі склалі 13,6 мільёнаў прылад. Рост у параўнанні з 2016 годам - 102,6%. Займаная доля рынку таксама ўзрасла з 3,7% да 7,4%.

Для параўнання: кампанія Apple паказала рост за ўсё ў 2,6%. Займаная ёй доля рынку не змянілася (12,5%).

Прадстаўнікі Xiaomi таксама заявілі, што ў 14 краінах у трэцім квартале 2017 года яны ўвайшлі ў топ-5 самых прадаваных марак смартфонаў.

Цікава, што сярод гэтых краін ёсць і Беларусь. Прычым Xiaomi сцвярджае, што ў нашай краіне па колькасці прададзеных прылад (у 3-м квартале) яны знаходзяцца на першым месцы.

І гэта сапраўды так: як пацвердзіла крыніца, знаёмая са справаздачамі аналітычнай кампаніі Gfk, Xiaomi лідзіравала на рынку Беларусі ў трэцім квартале, калі гаворка ідзе пра колькасць прададзеных смартфонаў. У грашовым вымярэнні лідарам у нас была кампанія Samsung.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?