Фота: ФГБУ «Нацыянальны парк» Берынгія», Максім Анціпін

Фота: ФГБУ «Нацыянальны парк» Берынгія», Максім Анціпін

«Марскіх змей» сёлета можна было назіраць пасля моцных штармоў на марскіх пляжах паўвострава. Карычневыя «галовы» і «целы», што паказваюцца з марскіх хваляў, прыцягваюць ўвагу і маракоў з грузавых судоў, якія праходзяць па поўначы Берынгава мора.

Многія прымаюць незвычайныя і нават крыху жахлівыя аб'екты за жывёлаў, што насамрэч памылкова. Як распавядаюць навукоўцы, гіганцкія «змеі» — усяго толькі бурыя водарасці Nereocystis luetkeana, якія маюць доўгі ствол (да 25 метраў), а на яго канцы — пузыр.

Нягледзячы на гіганцкія памеры, гэта аднагадовыя водарасці. У снежні, калі яны адрываюцца ад грунту, ствалы з пузыром часта выкідвае на Алеуцкіх і Камандорскіх выспах. Радзей водарасці дабіраюцца да паўднёвых Курыльскіх астравоў і паўночнай часткі Берынгава мора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?