Праз кепскае надвор'е рух вельмі запаволены на праспекце Незалежнасці ад плошчы Незалежнасці да метро «Маскоўская». Самыя вялікія заторы «Яндэкс.Карты» паказваюць у раёне плошчы Незалежнасці, Камароўскага рынка, плошчы Бангалор, а таксама вуліц Сурганава, Акадэмічнай, Бабруйскай. 

Пры гэтым зафіксаваныя ДТЗ на пр. Незалежнасці ля БНТУ, вул. Якуба Коласа ля перакрыжавання з вул. Чарнышэўскага, на перасячэнні вуліц Казлова і Платонава, Бабруйскай і Ленінградскай, Талстога і Магілёўскай, Аэрадромнай і Валодзька, Гінтаўта і Гарадзецкай, Прытыцкага і МКАД, пр. Партызанскага і МКАД, пр. Партызанскага і вул. Радыяльнай, а таксама на праспекце Пераможцаў ля метро «Няміга». 

«Яндэкс» выкарыстоўвае 10-бальную сістэму ацэнкі затораў, дзе 10 — максімальная загружанасць дарог. Але 10 балаў Мінска будуць кардынальна адрознівацца ад 10 балаў, напрыклад, Масквы.

Гэта звязана з розным успрыманнем дарожнае сітуацыі карыстальнікамі ў розных гарадах. У Маскве, напрыклад, усе прызвычаіліся да сапраўды павольнага трафіку: машын шмат, шчыльнасць руху надта вялікая і сярэдняя хуткасць досыць нізкая. Таму 10 балаў там ставіцца толькі ў тым выпадку, калі рух намёртва спынены. Па словах прадстаўнікоў «Яндэкса», такая складаная дарожная сітуацыя ў Мінску назіраецца «хіба што не першы раз», на нашай жа памяці некаторы час таму такое ўжо здаралася. 

Супрацоўнікі кампаніі называюць дзесяцібальную сітуацыю словазлучэннем «хутчэй пешшу», гэта значыць, што сапраўды хутчэй дайсці пешшу, чым стаяць у пробцы. У Мінску такіх сітуацый амаль не бывае, бо нават пры самых вялікіх заторах перасоўвацца пешшу атрымліваецца ўсё адно павольней.

Будзьце асцярожныя і ўважлівыя!

Чытайце таксама: «Як гэта працуе: сэрвіс Яндэкс.Пробкі. Рэпартаж з офіса «Яндэкса» ў Мінску»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?