Надышоў час карэнным чынам перагледзіць і пераасэнсаваць дачыненьні з Эўрасаюзам, заявіў Аляксандар Лукашэнка сёньня, прымаючы даверчыя лісты паслоў краін ЭС.

«Мы суседзі, у Беларусі і ЭС супольныя інтарэсы — ад барацьбы з тэрарызмам, гандлем людзьмі, нелегальнай міграцыі да эканамічнай стабільнасьці і ўмацаваньня ролі Эўропы ў міжнародных справах, — падкрэсьліў кіраўнік дзяржавы. — Да таго ж ёсьць рост інтарэсу эўрапейскага бізнэсу да нашай краіны, які мы вітаем і падтрымліваем», — дадаў А. Лукашэнка.

«Давайце глыбей разьвіваць нашыя гандлёвыя і інвэстыцыйныя сувязі. Беларусь у гэтым пляне будзе выгадным і пэрспэктыўным партнёрам», — сказаў Лукашэнка

Пры гэтым ён зазначыў, што «на карачках паўзьці і прасіцца ў агульнаэўрапейскі дом ня будзем». Зь ягоных словаў, «калі Эўропа нас ня прыме, то мы зможам замясьціць нашыя адносіны, у першую чаргу ў эканоміцы, адносінамі з такімі дзяржавамі як Вэнэсуэла і Іран».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?