Бізнэсовец Сяргей Ісаеў прадаў асноўную долю ў ТАА «Белгазета» намесніку галоўнага рэдактара выдання Кірылу Жываловічу.

У размове з карэспандэнтам Naviny.by новы ўласнік пацвердзіў, што «ўгода адбылася дзякуючы дамоваздольнасці і неабыякавасці былога ўладальніка».

«Белгазета» захоўвае фармат штотыднёвіка, маючы наклад каля 10 тысяч асобнікаў.

Кірыл Жываловіч — палітычны актывіст, прыхільнік Міколы Статкевіча. Ён падвяргаўся пераследу за тое, што на аматарскім футбольным турніры выйшаў у майцы ў падтрымку зняволенага палітыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0