Са сталіцы ў аэрапорт «Мінск-2» плануюць пабудаваць новую аўтамагістраль, якая будзе праходзіць ад вуліцы Ваўпшасава, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Як распавёў кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Дзяніс Аўсянікаў, дарога злучыць горад з аэрапортам і Беларуска-кітайскім індустрыяльным паркам «Вялікі камень».
Па словах чыноўніка, будаўніцтва ўчастка магістралі ў межах горада намечана на пачатак наступнага года.