Сёньня ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна адбыліся так званыя прафіляктычныя гутаркі выкладчыкаў са студэнтамі. Як паведаміў радыё «Свабода» студэнт гістарычнага факультэту Алег Лёгкі, рэктар Мячыслаў Часноўскі загадвае, каб калектыў вну прагаласаваў датэрмінова. Пры той сыстэме датэрміновага галасаваньня, якая існуе ў Беларусі, ёсьць шырокія магчымасьці маніпуляваць галасамі выбарнікаў.

«Да нас на вучэбную пару прыйшоў намесьнік дэкана і загадаў: «Падыміце рукі, хто жыве ў інтэрнатах». Пасьля гэтага ён зьвярнуўся да студэнтаў: «Калі ласка, прашу вас сёньня ці заўтра пайсьці на свой выбарчы ўчастак і прагаласаваць»? – расказвае Алег Лёгкі.

Намесьнік дэкана паведаміў, што такая ўстаноўка зыходзіць ад рэктара, — кажа Алег Лёгкі, — маўляў, рэктар патрабуе датэрміновага галасаваньня ад нас, таму я патрабую гэтага ад вас.

«Мы ня хочам, каб у нашага факультэту былі праблемы. Таму прагаласуйце ўсе», — заявіў студэнтам намесьнік дэкана.

Нагадаем, што сёньня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаваньне на «парламенцкіх выбарах». Пры той сыстэме датэрміновага галасаваньня, якая існуе ў Беларусі, ёсьць шырокія магчымасьці маніпуляваць галасамі выбарнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?