Парад вышыванак у Мінску 2 ліпеня 2017 года, фота Сяргея Гудзіліна

Парад вышыванак у Мінску 2 ліпеня 2017 года, фота Сяргея Гудзіліна

Кіраўнік Беларусі паскардзіўся на пленарным пасяджэнні II З'езда вучоных на тое, што яго папракаюць «у мяккай беларусізацыі». Ён мяркуе, што для любой нацыі аб'яднаўчай сілай павінна быць яе гісторыя і традыцыі, паведамляе Tut.by.

— Неабходна шукаць новыя формы прапаганды беларускай культуры і навукі, навучыцца рабіць гэта цікава і займальна.

Кіраўнік Беларусі паскардзіўся, што «рознага роду дзеячы» нават «у роднай Расіі» не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі.

— Мяне ў чым папракаюць? Што я ў Беларусі зладзіў мяккую беларусізацыю. Слухайце, мне што, германізацыю тут зладзіць? — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка назваў такі падыход «заказухай» і параіў беларускім навукоўцам і журналістам больш працаваць, «каб расіяне ведалі, што адбываецца ў самай блізкай для іх краіне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0