Егіпецкая спявачка Шаіма Ахмед, якая выступае пад псеўданімам Шыма, асуджаная на два гады турмы за падбухторванне да распусты.

Па дадзеных мясцовых СМІ, нагодай для арышту Шымы ў лістападзе стала музычнае відэа I Have Issues, у якім артыстка пазіравала ў споднім а таксама ела банан.

Суд прызнаў спявачку вінаватай у падбухторванні да распусты і публікацыі непрыстойнага роліка. Рэжысёр відэа завочна асуджаны на два гады турмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна