Ад пачатку снежня з эфіру тэлеканала «НТВ-Беларусь» цалкам знікла расійскае ток-шоу «Месца сустрэчы»

Вядучыя Вольга Бялова і Андрэй Норкін.

Вядучыя Вольга Бялова і Андрэй Норкін.

Прапагандысцкая праграма «Месца сустрэчы» бесперашкодна транслявалася ў Беларусі да таго моманту, пакуль нашая краіна не трапіла ў тамтэйшы фокус гневу.

У прыватнасці, у адным з апошніх лістападаўскіх выпускаў праграму прысвяцілі вынікам саміту Усходняга партнёрства. На запіс быў запрошаны беларускі палітык Андрэй Дзмітрыеў. «Ці выстаіць СНД пад націскам Захаду?» — разважалі госці. Дасталося ў праграме і Аляксандру Лукашэнку, і міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, і Беларусі як такой.

«Месца сустрэчы» выходзіла ў эфір ў абедзенны час. Праграма была прысвечана міжнароднай палітыцы. «Чаму заходнія краіны не прызнаюць перамогу Расіі ў Сірыі?», «Украіна супраць Еўропы. Як Кіеў пазбаўляецца ад нацыянальных меншасцяў?». «Як Барак Абама паслаў Дональду Трампу чорную пазнаку?» — назвы папярэдніх выпускаў ток-шоу.

Беларусы яго больш не ўбачаць. Замест «Месца сустрэчы» па «НТВ-Беларусь» цяпер паказваюць серыял «ППС».

У Белтэлерадыёкампаніі, у структуру якой уваходзіць «НТВ-Беларусь», не тлумачаць, з чым звязанае змены ў эфіры.

Нагадаем, ужо не першая прыкмета пікіроўкі беларускага ідэалагічнага апарата і расійскіх СМІ. Так, АНТ прыбрала з дзённага паказу прапагандысцкую перадачу «Час пакажа», паставіўшы яе на начны час.

Карыкатура «Советской Белоруссіі» на ток-шоу «Месца сустрэчы» ад НТВ

Карыкатура «Советской Белоруссіі» на ток-шоу «Месца сустрэчы» ад НТВ

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?