president.gov.by
«Вы абяцалі мне зрабіць электрамабіль, батарэю, якой няма ў свеце», — нагадаў Аляксандр Лукашэнка прадстаўнікам навукі падчас пленарнага пасяджэння З'езда вучоных, піша Tut.by.
— У нас прафіцыт электрычнай энергіі будзе, нам яе некуды трэба выдаткоўваць, — патлумачыў кіраўнік краіны навукоўцам. — А тут госпад нам дапамог, свет неадкладна акунуўся ў гэтую электраэнергію. Мы зараз прынялі рашэнне: пачынаем загадзя масава будаваць заправачныя электрастанцыі.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што распрацоўшчыкі паабяцалі яму зрабіць аўтамабіль.
— Я вам паказаў на сёння лепшы электрамабіль, які сам адчуў, паглядзеў. І вы мне сказалі, што гэта не праблема зрабіць рухавік электрычны, што трэба зрабіць батарэю. Вы мне паабяцалі, што зробіце такую, якой няма ў свеце.