Партал Tut.by апублікаваў вялікі артыкул пра антураж фінальнага матча ў мінскім адборачным турніры «Залатой шайбы» паміж «Мядзведзямі» і «Грыфонамі».

«Грыфоны» — каманда, у якой гуляе 13-гадовы Коля Лукашэнка, сын кіраўніка краіны. За дзве хвіліны да канца матча адбылася бойка з яго ўдзелам.

фоты Дар'і Буракінай, Tut.by

фоты Дар'і Буракінай, Tut.by

«За дзве хвіліны да фінальнай сірэны трэнер «Мядзведзяў» Дзяніс Магілатаў зняў з гульні брамніка і выпусціў шостага палявога хакеіста. Ціск на вароты «Грыфонаў» узрастаў, што вылілася ў бойку. У цэнтры падзей апынуліся Пазнякоў, Галавач, Ліхтаровіч ад «Мядзведзяў» і два габарытныя гульцы з боку «Грыфонаў», што можна бачыць на фота. Суддзя-інфарматар абвясціў, што за грубасць малым дысцыплінарным штрафам пакараныя Іван Ліхтаровіч і Мікалай Лукашэнка. Пазней «голас» удакладніў, што пакаранне панёс не Лукашэнка, а Таболін, — адзначае карэспандэнт Tut.by.

Па версіі «Мядзведзяў», менавіта іх гулец Аляксандр Таболін стаў завадатарам канфлікту. Ён штурхнуў Ліхтаровіча ў спіну, той адказаў. Затым у эпіцэнтры падзей апынуўся Коля Лукашэнка.

«Бойка з Лукашэнкам амаль здарылася, але Саня нешта збаяўся», — «напхаў» партнёру Іван Ліхтаровіч.

— Ваня глядзеў на мяне, а я на яго, — узгадаў эпізод «мядзведзь» Саша Галавач. — Прамільгнула іскра — бой, вар'яцтва. У выніку суддзі своечасова разнялі».

— Шоу не атрымалася? — пытанне капітану «Мядзведзя» Даніку Пазнякову.

 — Так, як хацелася, не атрымалася. На жаль. Трэба было павесяліць гледачоў у канцоўцы. Хацелася, каб хоць нешта пра матч запомнілася. Гэта ж быў апошні год, калі маглі выйграць гарадскі адборачны турнір, засмучаныя. Хацелі перамагчы. Прайгралі з-за сваіх памылак».

У матчы перамаглі «Грыфоны». Коля Лукашэнка закінуў адну з шайбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?