Урад Малдовы ухваліў законапраект аб змене назвы афіцыйнай мовы з малдаўскай на румынскую. Адпаведныя змены будуць унесены ў Канстытуцыю краіны, паведамляе Publika TV.

Па дадзеных тэлеканала, фраза «малдаўская мова, якая функцыянуе на аснове лацінскай графікі» будзе заменена на словазлучэнне «румынская мова». Ніхто з членаў урада не выказаўся супраць гэтай ініцыятывы.

У канцы кастрычніка прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон палічыў «недапушчальнай» змену назвы афіцыйнай мовы. Кіраўнік краіны таксама выказваў упэўненасць, што ініцыятыва не набярэ 67 галасоў для прыняцця ў парламенце.

Таксама папраўкі да Канстытуцыі ўхваліў у канцы кастрычніка Канстытуцыйны суд Малдовы. Рашэнне было прынята на аснове тэксту Дэкларацыі аб незалежнасці Малдовы, дзе румынская мова названа ў якасці дзяржаўнай. Гэты дакумент пераважае над Канстытуцыяй краіны, дзе ўказана малдаўская мова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0