З нагоды набліжэння сотай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі прадаюцца падарункавая і звычайная версіі мапы БНР.

«Мы не ставім пад сумнеў сучасныя палітычныя межы, мапа БНР сёння мае ў першую чаргу сімвалічнае значэнне», — напісаў стваральнік symbal.by Павел Белавус у сваім фэйсбуку.

«Мапа Беларускай Народнай Рэспублікі — гэта сімвал першых крокаў сучаснай беларускай дыпламатыі, пасведчанне аб сталасці і ўласных правах беларусаў. Вось вам доказ: 100 гадоў таму гэтыя абшары прамовілі на ўвесь свет сваё імя — Беларусь — і дакументальна засведчылі свае межы», — адзначае ён.

Мапу перавыдала каманда сайта imago.by пры падрымцы больш за сотні патрыётаў. Грошы былі сабраныя праз краўдфандынгавы праект.

Цяпер мапы прадаюць у крамах symbal.by, а таксама ў «ЛСТР Адзенне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0