Партал «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.

Пра гэта паведамляецца ў рэдакцыйным звароце:

«Беларускі партызан вярнуўся. З адкрытым забралам. У даменнай зоне by. Мы, вядома, маглі трохі змяніць назву, маглі выкарыстоўваць іншае, але вельмі падобнае даменнае імя. Але мы не хочам гуляць у дурную гульню ва «ўцякай-наганяй», якую прапануе ўлада, калі без тлумачэння прычын і без усялякага папярэджання блакуе незалежныя інфармацыйныя рэсурсы».

Нагадаем, доступ да сайта быў абмежаваны 14 лістапада рашэннем Міністэрства інфармацыі.

* * *

Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0