Была рака, у якой сядзі ўвесь дзень, 
Была бабуля: ўнучыкі, ці снедалі? 
І груша-спасаўка, і сонца на вадзе, 
І ты ўжо быў. А я цябе не ведала.

І лампаў гул, і цемра за вакном, 
Кантрольнай ціша і рыпенне крэйдава, 
І хлопчык быў з квіткамі у кіно, 
І ты ўжо быў. А я цябе не ведала.

І ў замеці, і ў спёцы, і ў дажджы, 
У слязах і ўсмешках, у сцежках перабеганых
Ты быў ужо. Ці верыш ты, скажы, 
Ці верыш ты, што я цябе не ведала?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?