Пра гэта «Народнай газеце» паведамілі ў сталічнай падаткавай інспэкцыі.

«Калі б людзі займаліся такім бізнэсам сыстэматычна, гэта была б незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць, але матчы, якія карыстаюцца попытам у беларускіх заўзятараў, праходзяць у Менску вельмі рэдка. Падставай затрымліваць чалавека, які перапрадае білеты, скажам раз на год, у нас няма. Раптам ён купіў квіткі для сваіх сяброў, а яны не прыйшлі на матч? Дый перапродаж білетаў не зьяўляецца зарэгістраваным відам дзейнасьці. Лепш хай міліцыя падумае, адкуль перакупшчыкі бяруць столькі білета…»

«Народная газета» падкрэсьлівае, што на першы ў Беларусі матч Лігі чэмпіёнаў некаторыя набывалі па 150 — 200 білетаў «нібыта для сябе, сваякоў і сяброў».

***

Білеты на матч БАТЭ — Ювэнтус, што пройдзе ў Менску 30 верасьня, паступілі ў продаж у сталіцы 16 верасьня і скончыліся на наступныя суткі.

У продаж у сталіцы паступіла крыху больш за восем тысяч квіткоў, рэшта была прададзена ў Барысаве, а таксама распаўсюджана праз арганізацыю «АБФФ‑Падарожжа» і прадпрыемствы.

Каля чатырох тысяч месцаў зарэзэрваваныя за супрацоўнікамі міліцыі, васемсот месцаў не паступілі ў касы праз абмежаваную бачнасьць стадыёну, 824 білеты былі перададзеныя італьянцам.

Паводле Народнай газеты

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0