Дэманстранты, якія бяруць удзел у «Маршы за імпічмент» прэзідэнту Пятру Парашэнку, спрабуюць увайсці ў Кастрычніцкі палац. Там прыхільнікі Міхаіла Саакашвілі плануюць арганізаваць «штаб каардынацыйнай рады», піша Бі-бі-сі.

Ля палаца пачалася штурханіна, перыядычна кідаюць камяні. Паведамляюць таксама пра ўжыванне слезацечнага газу.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка напісаў у Facebook, што цяпер у палацы праходзіць навагодняе свята для дзяцей і заявіў, што паліцыі даручылі «забяспечыць бяспеку дзяцей».

Арганізатары маршу заклікаюць людзей «не правакаваць паліцыю» і кажуць, што не збіраюцца «нічога захопліваць незаконна».

Пратэстоўцы сабраліся сёння ў кіеўскім парку Шаўчэнкі, затым рушылі шэсцем да плошчы Незалежнасці, і пасля са сцэны Саакашвілі заклікаў людзей ісці да Кастрычніцкага палаца.

Паводле розных звестак, дэманстрантаў налічваецца ад дзесяці тысяч да некалькіх дзесяткаў тысяч чалавек.

Пратэст ўзначаліў сам Саакашвілі, якога на тым тыдні затрымала паліцыя і абвінаваціла «ў садзейнічанні злачыннай арганізацыі». Аднак Пячэрскі суд Кіева 11 снежня адпусціў палітыка і адмовіўся арыштоўваць яго.

На Майдане Саакашвілі сказаў эмацыйную прамову, назваўшы «ворагамі Украіны», у прыватнасці, прэзідэнта Пятра Парашэнку і генпракурора Юрыя Луцэнку.

Маршы Саакашвілі

Нядзельны «марш за імпічмент» стаў ужо трэцім запар, які праводзяць паплечнікі Саакашвілі.

3 снежня 2017 Саакашвілі арганізаваў першы «Марш», на які сабралася каля трох тысяч апазыцыянэраў.

А ўжо 5 снежня раніцай байцы Служба бяспекі Украіны прыйшла з ператрусам у кватэру Саакашвілі і затрымала яго, спрабуючы вывезці ў СІЗА. Але прыхільнікі адбілі.

У той жа дзень генпракурор Юрый Луцэнка прадставіў запісы размоў, з якіх вынікае, што Саакашвілі і яго паплечнікі нібыта атрымлівалі грошы для арганізацыі пратэстаў ад украінскага бізнэсоўца Сяргея Курчанкі. Апошні збег у Расею ў 2014 годзе пасля адхілення ад улады Віктара Януковіча.

Некалькі дзён Саакашвілі хаваўся ў намётавым мястэчку, Аднак 8 снежня яго затрымалі на кватэры аднаго з удзельнікаў пратэсту.

Другі марш Саакашвілі адбыўся 10 снежня і на яго сабралася ад трох да дзесяці тысяч чалавек.

Сярод галоўных патрабаванняў мітынгоўцаў было вызваленне Саакашвілі і адстаўка Юрыя Луцэнкі.

А ўжо ў панядзелак 11 снежня Пячэрскі суд Кіева выбраў Саакашвілі мера стрымання па справе аб замаху на дзяржаўны пераварот. Пракуратура патрабавала прымяніць да яго кругласутачны хатні арышт, аднак суд вырашыў адпусціць яго на парукі народных дэпутатаў.

Саакашвілі мае ва Украіне статус асобы без грамадзянства, бо прэзыдэнт Парашэнка пазбавіў яго пашпарта яшчэ ўлетку 2017 года. Тады ён якраз знаходзіўся ў ЗША.

10 верасня Саакашвілі з паплечнікамі змаглі прыехаць ва Украіну, нягледзячы на супраціў памежнікаў і паліцыі.

Цяпер паліцыя Львоўскай вобласці расследуе справу аб арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Гэта крымінальнае злачынства, і арганізатарам перасячэння пагражае пазбаўленне волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0