1. Электронны стэтаскоп

Ілюстрацыйнае фота, vc.ru

Ілюстрацыйнае фота, vc.ru

Пераможцам стаў стартап Healthy Networks, які стварыў унікальную прыладу «электронны стэтаскоп» і мабільны дадатак Lung Passport для яго і атрымаў $100 тысяч ад фонду Spacemind Capital на далейшае развіццё праекта.

Электронны стэтаскоп прыкладаецца да цела і перадае сігнал на тэлефон праз Bluetooth. Затым сігнал апрацоўвае нейронная сетка, якая ўсталёўвае тып хрыпаў, пасля чаго карыстальнік адказвае на шэраг пытанняў, і сістэма аналізуе ягоны стан.

Прылада можа распазнаваць такія шырока распаўсюджаныя захворванні як астма, пнеўманія, бранхіт і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх з дакладнасцю 85%.

2. Цвыркуновая ферма

На другім месцы аказалася ферма па гадаванні цвыркуноў Crickets.by. Стваральнікі стартапа сцвярджаюць, што яны першымі ў Беларусі занялі гэтую нішу і ўпэўненыя ў сваёй будучыні: «Цвыркуновыя фермы ёсць у ЗША, Канадзе і Еўропе, а ў Тайландзе цвыркуны — асноўны прадукт харчавання, бо гэта адзін з самых карысных прадстаўнікоў казурак», — гаворыцца на сайце праекта. Каб цвыркуны былі ядомымі, у Crickets.by распрацавалі спецыяльны від камбікорму.

У 2016 годзе «Наша Ніва» ўжо пісала пра незвычайную бізнес-ідэю.

Чытайце: Беларус хоча адкрыць ферму цвыркуноў і прапануе ўжываць іх у ежу

3. 3D-мадэль чалавека

Сэрвіс для стварэння 3D-мадэлі чалавека на аснове яго рухаў Kimchi! мае дзве асноўныя сферы прымянення: забавы (мадэль чалавека можа пераўвасобіцца ў каго заўгодна) і сурдапераклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?