Недалёка ад вёсці Пяскі Лідскага раёну вечарам 14 снежня трое зламыснікаў, пагражаючы таксісту прадметам падобным на пісталет, здзейснілі напад і абрабавалі кіроўцу. Нападнікі выцягнулі мужчыну з аўто, забралі 206 беларускіх рублёў і 20 даляраў ЗША — і з'ехалі на ягоным аўтамабілі ў невядомым напрамку, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкаму.

Пасля скаргі абрабаванага кіроўцы ў міліцыю, у шасці раёнах вобласці быў уведзены план «Перахоп». Зламыснікі не здолелі далёка з'ехаць, бо перад нападам ужывалі алкаголь — і ў выніку трапілі ў ДТЗ.

Як высветлілася, усе ўдзельнікі нападу раней мелі праблемы з законам, а пнеўматычны пісталет, якім пагражалі кіроўцы таксі, яны скралі ў свайго знаёмага. Зараз ім пагражае пакаранне паводле часткі другой артыкулу «Рабаванне» — ад шасці да пятнаццаці год з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0