Сярод рашэнняў саміта Еўрасаюза, што адбыўся ў мінулы чацвер, адно адносіцца да сферы адукацыі.
Кіраўнікі краін ЕС пагадзіліся стварыць да 2024 года каля дваццаці «еўрапейскіх універсітэтаў», каб падвысіць канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі.
Згодна з рашэннем палітыкаў, студэнты ў такіх універсітэтах будуць атрымліваць дыплом, вучачыся ў розных краінах Еўропы па чарзе і карыстаючыся зніжкамі на паездкі і пералёты па European Student Card. Як мяркуецца, у выніку студэнты па выніках навучання авалодаюць некалькімі еўрапейскімі мовамі ў дадатак да сваёй роднай.
Крытыкі такога праекта кажуць, што такая інтэрнацыяналізацыя адукацыі выгадная багатым краінам і нявыгадная бяднейшым. Больш развітыя краіны будуць перацягваць таленты з менш развітых.