Пасля доўгага, амаль 15-гадовага перапынку ў аграгарадку Германавічы (Віцебская вобласць) адноўленая служба ў Свята-Успенскай стараверскай паморскай царкве. 17 снежня адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне гэтага храма, паведамляе klich.by.

Хросны ход пасля асвячэння храма

Хросны ход пасля асвячэння храма

У бліжэйшых планах у вернікаў — правядзенне неабходных аднаўленчых і рамонтных работ у храме. Сама ж старадаўняя драўляная царква, пабудаваная яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя, адносіцца да спісу аб'ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, пра што сведчыць адпаведны знак на храме.

Пасля правядзення першай службы чын асвячэння завяршыўся Хросным ходам вакол Свята-Успенскага храма. З дапамогай Старшыні Духоўнай Камісіі старавераў-паморцаў ў Рэспубліцы Беларусь Пятра Ермалаевіча Дзяменцьева і іншых запрошаных гасцей былі абраныя Царкоўны Савет храма ў складзе 5 чалавек, старшыня Царкоўнага Савета і духоўны настаўнік, які і будзе праводзіць службу ў храме.

На Савеце абшчыны духоўным настаўнікам Свята-Успенскага стараверскага храма ў Германавічах абраны Пётр Іванавіч Баравік. Старшынём новаадкрытага храма стаў Якаў Васільевіч Кірсанаў.

Вернікі перад храмам у Германавічах

Вернікі перад храмам у Германавічах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0