Заснавальнік Amazon Джэф Безас — самы багаты чалавек у свеце

Актывы Безаса за год падаражэлі на $33,8 млрд і цяпер ацэньваюцца ў $98,6 млрд. Асноўны рост прынесла падаражанне акцый яго анлайн-рытэйлера Amazon у кастрычніку 2017 года — менавіта тады Безас абышоў традыцыйнага лідэра рэйтынгу мільярдэраў, заснавальніка Microsoft Біла Гейтса.

На другім радку рэйтынга размясціўся ўладальнік кітайскага забудоўшчыка Evergrande Group Сюй Цзяінь, чыя маёмасць за няпоўны год павялічылася на $27,4 млрд — да $36,5 млрд, або амаль у чатыры разы ад пачатку года. Прычынай такога ўзлёту з'яўляецца падаражанне акцый кампаніі на 400% пасля таго, як у сярэдзіне года забудоўшчык даў справаздачу аб значным росце даходу і прыбытку.

На трэцім месцы — прэзідэнт групы кампаній Louis Vuitton Бернар Арно, маёмасць якога за год вырасла амаль удвая: ад $23,6 млрд да $40,3 млрд.

У спіс паспяховых мільярдэраў трапіў таксама заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, які за год змог павялічыць сваю маёмасць на $23,6 млрд — да $72 млрд.

Адзінай жанчынай у спісе стала акцыянер кітайскае кампаніі Country Garden Holdings Ян Хуэйянь.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?