• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
24.09.2008 / 18:21

Любіце беларускую мову, калі можаце

Знаёмцеся: Дмітрій, ён жа Монро, ён жа Дуглас — у міру Генадзь Самусевіч, 47 год, беларус, мінчанін у другім пакаленьні.

На сайце «НН» быў размешчаны відэаматэрыял — перадрукоўка з мультымедыйнага часопісу «34» пад назвай «Я не люблю беларускую мову». Гэта інтэрв'ю беларускай журналісткі, пераможцы нямецкага конкурсу на лепшы блог The Best of Blogs 2007, які ладзіцца радыёстанцыяй Deutsche Welle з 2003 году, Ксеніі Авімавай.

У ім Ксенія тлумачыць, чаму яна ня любіць беларускай мовы і ня хоча на ёй гаварыць. Матэрыял выклікаў бурную і вострую дыскусію. Асаблівай рэзкасьцю (і нават хамствам) вылучаліся расейскамоўныя каментары асобы, якая пісала пад нікам Дмитрий: «Аминь по белмове», «не нравятся русскоязычные белорусы: чемодан‑вокзал‑Брюссель‑ далее где примут», «погоним вас таких как абхазы грузин погнали. :)) Аж до Варшавы драпать будете.:)) Я предлагаю всем жить в мире, никого ни в какую веру, мову не принуждать. Начнете насилие, сорри, получите по сопелькам.:))», «Наши националисты ведут себя крайне агрессивно в языковом вопросе, провоцируют ответные реакции, причем осознанно. Я полагаю, это ультрарадикализм и он крайне опасен в нашем несформировавшемся обществе. Еще раз повторяю, будете раскачивать лодку через ультранационализм, начнете насилие над людьми, так погоним Вас, не успеете оглянуться, будете за Варшавой.:))» Яны выклікалі шквал эмоцый.

Мне падалося, што чытачам НН будзе цікава «развіртуаліць» гэтага чалавека. Дмітрій пагадзіўся сустрэцца. Ня буду хаваць, я збіралася на сустрэчу з пэўнай насьцярогай: хто яго знае, хто будзе чакаць мяне ля помніку Купалу? Рэдактар «благаславіў» фразай: «Будзе вэрбаваць — крычы!» Але ніхто мяне не вэрбаваў. Размаўлялі мы з удумлівым чалавекам — так мне падалося.

Такім чынам, знаёмцеся: Дмітрій, ён жа Монро, ён жа Дуглас — у міру Генадзь Самусевіч, 47 год, беларус, мянчанін у другім пакаленьні, дзьве вышэйшыя адукацыі, рыхтаваў дысертацыю, цяпер мэнэджэр у фірме, якая займаецца транспартнымі паслугамі і лагістыкай.

Генадзь Самусевіч: Я закончыў гістфак і аспірантуру. Тэма маёй дысэртацыі была звязаная з беларускімі радыкаламі пачатку века — эсэрамі. Мой навуковы кіраўнік — намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі Біч. Але абараняцца я ня стаў, бо ад мяне патрабавалі абараніць дысэртацыю ў рамках той ідэалогіі, якая з’яўлялася тады абавязковай. А я ўжо ў 1989 годзе, працуючы ў архівах у Маскве, удзельнічаў там у апазыцыйных мітынгах на Пушкінскай плошчы, я слухаў Ельцына — і калі я вяртаўся ў Мінск, гэтае соннае царства, то я раздаваў тут прывезеныя з Масквы ўлёткі… Таму я ня мог пісаць дысэртацыю так, як ад мяне патрабавалася. Таму, у сілу адукацыю і досьведу — бо я быў у свой час на стажыроўцы ў Оксфардзе, паўтара году працаваў у Галандыі — мяне зьбіць стандартнымі форумскімі прыёмамі нельга. Я маю сваю думку, якая адрозніваецца ад думкі большасьці вашых чытачоў.

Погляды мае выкрышталізаваліся. Я лічу, што тут — не Эўропа.

Наталка Бабіна: А што ж тут, калі не Эўропа?

ГС: Эўраазія. Эўропа — гэта найперш каталіцкае ці пратэстанскае веравызнаньне. А тут дамінуе праваслаўная царква і расейскамоўнасьць. Не я гэта выдумаў, так склалася. Адзіны спосаб беларусізаваць беларусаў — гэта каб нашыя захаднікі прыйшлі да ўлады і ўстанавілі аўтарытарны рэжым.

Я ня супраць, каб беларусы сталі большымі беларусамі. Але дзяліць беларусаў на сьвядомых і несьвядомых няправільна. Недарэчна, калі, напрыклад, Севярынец прапаноўвае наноў хрысьцьіць Беларусь. Але ж яна хрысьціянская ўжо даўно!

НБ: А вы, выпадкам, не былі сябрам БНФ?

ГС: Быў. Я ўступіў у БНФ у 1994 годзе. Калі прыйшоў да ўлады Лукашэнка, я разумеў, што гэта надоўга. І БНФ тады здавалася мне троху радыкальнай, але цалкам адэкватнай арганізацыяй, якая мела ўсе шанцы стаць супрацьвагай уладзе. За ўсе гады, што я там быў, я заўсёды гаварыў, дарэчы, толькі па‑расейску — гэта быў мой сьвядомы выбар. Але да 1999 году ў БНФ сасьпеў унутраны крызіс. Народны Фронт ня змог пашырыць сваю сацыяльную базу. Ніхто там ня думаў пра тое, каб залучыць на свой бок расейскамоўных беларусаў. У 1999‑м я адназначна падтрымаў крыло Баршчэўскага, Вячоркі, Хадыкі… Мне здавалася, мы зможам удыхнуць у Фронт новае дыханьне. Але ў 2001 годзе спадзевы рухнулі.

Лідэры Фронта далі сябе перагуляць адстаўному абкамаўцу Леонаву, які навязаў ім кандыдатуру кандыдата ў прэзідэнты — Ганчарыка. Вось пасьля гэтага я і сышоў. Пасьля свайго сыходу я напісаў палітычную работу, дзе прааналізаваў становішча ў Фронце «Прэзыдэнцкая кампанія 2001 года і яе палітычныя вынікі». Прафесар Грыцкевіч сказаў мне, што гэта найбольш сур’ёзная работа пра Фронт. Для мяне гэта высокая адзнака. Я падараваў яе Хадыку. Празь яго з работай пазнаёмілася ўсё кіраўніцтьва. З той пары я ў іх хаджу ў здрадніках. А асноўны мой вывад быў: мы перажываем крызіс беларускага нацыяналізму; БНФ так і ня стаў апірышчам шырокага дэмакратычнага руху; а каб ён стаў такім, БНФ павінен скарэктаваць ідэалёгію.

НБ: Гэта выглядае як крык душы беларускага нацыяналіста, які моцна перажывае за тое, што ўсё атрымваецца ня так, як трэба. Між тым на форуме НН вы выглядаеце агрэсіўным расейскім шавіністам, можа нават правакатарам…

СГ: Я сьвядома правацырую дыскусію, дзеля гэтага нават згушчаю фарбы, перагінаю палку. Але, у прынцыпе, мяне нельга назваць беларускім нацыяналістам. Хутчэй я беларускі цэнтрыст. Мяне і ў Фронце заўжды ўпікалі: ты, канешне, наш чалавек, але чаму ты не размаўляеш на нашай мове? І я заўжды адказваў: для мяне гэта ня першасна. Вось возьмем уладу — тады будзем размаўляць на мове. Але першасна — узяць уладу, рэканструяваць эканоміку. Я не супраць адраджэньня мовы, але чаму трэба рабіць гэта бальшавіцкімі метадамі, ламіць людзей аб калена?

НБ: Але калі вы пішаце на форуме фразы кшталту: «дадзім па саплям», «будзем гнаць да Варшавы» — вы кім сабе ўяўляеце?

ГС: Справа ў тым, што ў вас спэцыфічны форум. Там у большасьці прыхільнікі беларушчыны, і шмат хто зь іх, калі бачаць расейскамоўны камэнт, успрымае яго агрэсіўна. Дарэчы, эўрапейцаў заўсёды здзіўляе, наколькі мы тут у нас катэгарычныя. Магчыма, і я зашмат катэгарычны як прадстаўнік свайго соцыюму. Але калі мяне адразу пасылаюць «чамадан‑вакзал‑Расея», то мне хочацца адказаць: стоп, хлопцы, краіна наша не такая, як вам здаецца, і вас саміх могуць таксама паслаць куды далей…

НБ: Не пагаджуся з вамі. Здаецца, вы зараз агучылі адзін са стэрэатыпаў, які навязваецца афіцыйнай прапагандай: маўляў, беларускія нацыяналісты сьпяць і бачаць, як абразіць ці ўвогуле выгнаць адсюль рускамоўных. Але я, прыкладам, ніколі ні ад аднаго зь беларускіх нацыяналістаў ня чула нічога крыўднага на адрас расейскамоўных.

ГС: Згодзен, у БНФ ніколі такога не было. Але на форумах такое сустракаецца. А ня трэба жартаваць з сур’ёзнымі рэчамі.

НБ: Пытаньне мовы такое інтымнае, так павязана зь нечым унутраным, запаветным, таму ня дзіва, што ваша фраза «амінь па белмове» выклікае буру адпрэчваньня.

ГС: Я згодзен. Але давайце глядзець на рэчы рэалістычна. У гэтым годзе Фронту спаўняецца 20 год. Мэта пра тое, каб выхаваць «іншых» беларусаў, адрадзіць беларусаў, — не дасягнута. І яна ня можа быць дасягнута. Гэта ўтопія. Але каму спадабаецца, калі яго называюць утапістам?

НБ: Мне!

ГС: Але не палітычнай арганізацыі. Калі чалавек называе сябе палітыкам, то ён не павінен быць утапістам. Філёлягам не павінен быць! Ня трэба пісаць граматык! Трэба займацца арганізатарскай, ідэалягічнай, практычнай работай! Трэба пiсаць палiтычныя працы, артыкулы, нават палiтычныя кнiгi, а не перакладаць казкi Андэрсэна. А ў фронце ў гэтым сэнсе пераважае аматаршчына, пераважаюць фiлёлягi, а не палiтыкi. I таму я сьцьвярджаю, што ў БНФ на сёньня ня толькi ўтапiчная iдэалёгiя, але i непрафэсiйныя ўтапiчныя палiтыкi. Адсюль у iх i шматгадовыя паразы. У мяне склалася ўражаньне, што на якімсьці этапе спадары Баршчэўскі і К сталі лічыць: рух — усё, мэта — нішто… Яны не імкнуцца да мэты — кансалiдацыi людзей вакол сябе, прыходу да ўлады.

НБ: Ваша думка наконт лідэраў Фронту зразумелая. Але скажыце, калі ласка: калі заўтра Расея паспрабуе прыяднаць да сябе Беларусь, як вы асабіста да гэтага паставіцеся?

ГС: Беларускі соцыюм расколаты. Калі б мы былі ў мінулым каталікі ці лютэране (як, скажам, Літва), мы б адназначна падтрымалі б уваход у ЭС. Але мы расколатыя. БНФ і іншыя правыя палітычныя арганізацыі спрабуюць рэалізаваць заходні праект па прыяднаньню да ЭС і НАТО. А куды хісьнецца грамадзтва — гэта яшчэ пытаньне. Але ў гадзіну Х многае будзе залежыць ад актыўнае меншасьці.

НБ: Але Вы не адказалі на пытаньне пра вашае асабістае стаўленьне…

ГС: Гэта будзе залежаць ад многага. Як павядзе сябе ўлада? А яна, як вы бачыце, зараз робіць геапалітычны разварот. Ці будуць улічаны мае інтарэсы як расейкамоўнага грамадзяніна? Калі кажуць, што ўвядзеньне расейскага рубля — гэта здача сувэрэнітэту, то я апанірую: а прыняцьцё 40000 эўрапейскіх законаў — гэта ня здача сувэрэнітэту? Таму ў мяне пытаньне: калі мы ўваходзім у Эўропу, мы здаём свой сувэрэнiтэт?

НБ: І Вы лічыце, што лепш здаць яго Расеі?

ГС: Я гэтага не сказаў. Проста момант выбару раней ці пазьней надыдзе. Ёсьць рэчы, якія мне вельмі падабаюцца ў Эўропе. Але ж сюды прыйдзе і іншае. Беларуская iндустрыя ў большасьцi сваёй нiкому на Захадзе ня будзе патрэбная. Што будзе зь лішнімі працоўнымі? Яны паедуць на Захад у пошуку заробку, як цяпер прыбалты.

Адкрыцьцё межаў на Захад нам нясе свае пагрозы: наркотыкі, прастытуцыя. А Расея ўвядзе са свайго боку мытны и пагранічны кантроль…

НБ: А з Расеі нічога кепскага не прыходзіць?

ГС: А яно і так і так прыйдзе. Яно ўжо ёсьць. І прыватызацыя па‑расейску будзе грабежніцкай. Таму сказаць, што лепш, быць павешаным ці ўтопленым, немагчыма.

НБ: Прабачце за такое пытаньне, але на форуме былі выказаны меркаваньні, што вы — кадэбіст. Вы сапраўды супрацоўнічаеце з КДБ?

ГС: Гэта распаўсюджаны штамп. Калі ты ня ўпісваешся ў звыклыя схемы — ты кэдэбіст.

НБ: Вы вельмі агрэсіўна адзываліся пра Купалу, Арлова. А Вы ўвогуле чыталі іх?

ГС: Што я магу сказаць, Арлоў, Сагановіч — паважаныя людзі. Але яны самі прызнаюць, што пішуць тую версію гісторыі, якая ім падабаецца. І вось гэта мне ўжо не падабаецца. Я хачу сказаць, што трэба мяняць мэтады.

НБ: А Вам самому ня хочацца арганізаваць нейкую палітычную партыю і рабіць у ёй тое, што лічыце патрэбным?

ГС: Я не палітык. У мяне многа сяброў, знаёмых, сярод іх многа выдатных людзей, якія таксама з розных прычынаў сышлі з БНФ, але я не палітык. Тое, што пішу на Вашых форумах, гэта спроба паказаць апаненатам: не забывайцеся, што ёсьць і іншая Беларусь.

НБ: Спадар Генадзь, Вы беларус па нацыянальнасьці?

ГС: Так. Мае бацькі прыехалі ў Менск са Слуцкага раёну.

НБ: У глыбіні душы ў Вас няма гэтага жаданьня: вярнуцца да каранёў, да мовы Вашай бабулі, бацькоў?

ГС: Так, бацькі гаварылі па‑беларуску… (Задумваецца). А вы мянчанка? Не?. Вось мянчанін мяне хутчэй зразумеў бы. У Менску часоу БССР не было прэстыжна гаварыць па‑беларуску. Па‑беларуску тут гаварылі дзеравенскія. І тут, у Менску, не любілі дзеравенскіх . Я жыў у Партызанскім раёне. І я памятаю, як у 70‑х тут сьценка на сьценку біліся гарадзкія і дзеравенскія, «ліміта». Знявага была такая пашыраная: ты калхозьнік. І беларуская мова была адзнакай менавіта калхозьнікаў. Мы тут нядаўна сустракаліся з генэралам Фраловым і ўспаміналі, якiя бойкi былi у Менску гарадзких з «калхозьнiкамі» на «Карчах» (гэта раён лесапарку каля МТЗ, так звалася тады там танцпляцоўка). Фралоў мне прызнауся, што маладым ен удзельнiчаў у тых бойках на боку гарадзкіх з Аўтазаводу. Я выхоўваўся ў рабочым асяродку, cярод гарадзкой моладзi, якiя нарадзiлiся i вырасьлi ў горадзе, а не прыехалi у горад зь вёскi. З гадамі маё стаўленьне да мовы памякчэла. Але насьцярожанасьць засталася. Ну не маё гэта! Вось генэрал Фралоў мяне разумее… У Беларусі, дарэчы, амаль няма грамадзянаў, няма гараджан. Яны грамадзяне i гараджане хiба што па пашпарце, а не дэ‑факта. Тут пераважае насельнiцтва, «вёска», а насельнiцтву грамадзянскiя правы, дэмакратыя не патрэбныя. Плебсу патрэбны толькi «хлеб і відовішча»…

Гутарыла Наталка Бабіна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Віталь Цыганкоў: У мігранцкай гісторыі Лукашэнка рызыкуе страціць рэшткі свайго электарату
Палітыка і грамадства
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх