Рэдактары «Белгазеты» абяцаюць змяшчаць у выданні тэксты па-беларуску. Праўда, пакуль не ўсе.

«Даўно з’явілася жаданне, каб выданне паступова станавілася больш беларускім. Я сам 100% перайду на беларускую мову ў наступным годзе. Акрамя таго, у нас з’явяцца аўтары, якія пішуць толькі і выключна па-беларуску. Астатнія журналісты, якія пішуць па-руску ўсё жыццё, будуць пісаць на той мове, на якой захочуць — усё ж чалавеку няпроста перафарматвацца», -распавёў новы дырэктар «Белгазеты» Кірыл Жываловіч.

Нагадаем, журналіст Кірыл Жываловіч нядаўна стаў новым уласнікам «Белгазеты». Выданне адразу запусціла краўнд-кампанію «Уключы мазгі», збіраюць сродкі, каб падпісаць на «Белгазету» тысячу чыноўнікаў і дзяржслужачых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?