У Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі абраны новы кіраўнік.

Арганізацыю ўзначаліла Аляксандра Ганчарова, якая раней працавала каардынатарам валанцёрскіх рухаў у БРСМ.

Ганчарова скончыла БДПУ і Акадэмію кіравання.

Яна замяніла на пасадзе старшыні БРПА Вікторыю Менанаву, якая пайшла працаваць прэс-сакратаркай у Нацыянальны алімпійскі камітэт.

Сайт БРСМ паведамляе, што сёння ў Беларусі запісаныя «піянерамі» і «акцябратамі» 650 тысяч школьнікаў.

«Наша задача — дайсці да кожнага школьніка, патлумачыць ім, што такое піянерская арганізацыя», — пазначыла Ганчарова свае планы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна