Пітэр Вісшар з Квінслэндскага ўніверсітэта (Аўстралія) і яго калегі паспрабавалі знайсці сляды натуральнага адбору сярод 500 тысяч брытанцаў 50—70 гадоў, якія ахвяравалі сваю ДНК праекту Biobank, паведамляеца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе PNAS.
Навукоўцаў цікавіла тое, як розныя дробныя варыяцыі ў генах і адметных рысах анатоміі і знешнасці могуць уплываць на колькасць іх дзяцей. Падчас эксперыменту было выдзелена каля дзясятка рысаў іх знешнасці і анатоміі, а таксама звязаныя з імі гены, якія ўплывалі на рэпрадуктыўны поспех.
Даследчыкі прыйшлі да высновы, што эвалюцыя чалавецтва не спынілася, і яна штурхае мужчын у бок павышэння масы цела, а жанчын — у бок сярэдняга росту і ранняга наступлення палавое спеласці.