У серыі «Каляровы ровар» выйшла легендарная кніга «Пітэр Пэн» у перакладзе Уладзя Лянкевіча.

Гэта першае перастварэнне на беларускую мову самага знакамітага твора англійскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары пра заўсёднага хлопчыка Пітэра, пра чароўную краіну Неверляндыю, у якой ён жыве, пра тое, як туды трапілі Вэндзі, Джон і Майкл — дзеці з нашага свету, — і пра прыгоды, якія іх там напаткалі.

Мастацкім аздабленнем кнігі прыгод займалася вядомая ілюстратарка Кацярына Дубовік.

Кніга ўжо з'явілася ў продажы, а яе прэзентацыя пройдзе 22 снежня ў кнігарні «Сон Гоголя» (Мінск, Леніна, 15, насупраць Мастацкага музея). Пачатак а 19-й. Далучайцеся да падзеі ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0