24 верасьня адбылася тэлефонная размова між Аляксандрам Лукашэнкам і вярхоўным прадстаўніком Эўрасаюзу па пытаньнях замежнай палітыкі Хаўерам Саланам. Цягам размовы былі абмеркаваныя пытаньні ўнутрыпалітычнай сытуацыі Беларусі, а таксама спэктар супрацоўніцтва з Эўрасаюзам. Была падкрэсьлена важнасьць адкрыцьця новай старонкі у стасунках Беларусі і ЭС, падкрэсьлілі ў прэс-службе кіраўніка Беларусі.
0
0
0
0
0
0