У сераду супернікі БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў правялі матчы ў нацыянальных чэмпіянатах.
Турынскі «Ювэнтус», зь якім беларускаму клюбу змагацца ў наступны аўторак на «Дынама», згуляў на сваім полі ўнічыю з «Катаньяй» — 1:1
Гаспадары на 16‑й хвіліне адкрылі лік, вызначыўся Амауры, але на 68‑й Плазмаці аднавіў раўнавагу.
«Ювэнтус» выйшаў на матч у наступным складзе:
Манінгер, Грыгера, Легратальле, Кьяліні, Дэ Чэлье, Марк’ёні (Саліхаміджыч, 69), Поўльсэн, Маркізіё (Цьягу, 83), Джавінка (Недвед, 84), Амауры, Дэль П’ера.
Пасьля чатырох тураў «Ювэнтус» займае пяты радок у чэмпіянаце, маючы на сваім рахунку дзьве перамогі і дзьве нічыі. На першым месцы ідзе мілянскі «Інтэр», апярэджваючы «Старую сеньёру» на два пункты.
Наступны матч у чэмпіянаце Італіі «Ювэнтус» правядзе ў гасьцях супраць «Сампдорыі».
***
Мадрыдзкі ж «Рэал» разграміў у сераду на «Санцьяга Бэрнабэў» хіхонскі «Спортынг» — 7:1. Хет‑трык на рахунку Рафаэля ван дэр Варта, два мячы забіў Рауль, па адным Ігуаін і зноў такі галяндзец ‑‑ Робэн.
У суботу «Рэал» згуляе ў гасьцях супраць сэвільскага «Бэтыса», а ў аўторак у Санкт‑Пецярбургу супраць «Зеніта».
БАТЭ свой матч правядзеньне сёньня.У чацьвер пройдзе чарговы тур чэмпіянату Беларусі. Барысаўскі клюб згуляе ў гасьцях супраць «Гомеля». Гэты матч пакажа тэлеканал «Лад». Пачатак трансьляцыі ў 21:20.