У Мінску ўстаноўлены планава-разліковыя цэны на адзінку прадастаўленых жыллёва-камунальных паслуг на 2018 год. Рашэнне Мінгарвыканкама №4161 ад 4 снежня 2017 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

Планава-разліковыя цэны па тэхнічным абслугоўванні жылога дома зацверджаны ў памеры Br0,1216 за кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц; тэхнічным абслугоўванні ліфта - Br1,43 за аднаго чалавека ў месяц; цеплазабеспячэнні і гарачым водазабеспячэнні — 98,7884 за адну гігакалорыю; водазабеспячэнні — Br0,8114 за 1 куб.м; водаадвядзенні (каналізацыі) — Br0,5398 за 1 куб.м.

Таксама вызначаны планава-разліковыя цэны па камунальных адкідах: для дамоў без смеццеправода - Br6,0055, са смеццеправодам - Br7,743 за 1 куб.м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0