16 снежня ў Вілейцы знайшоўся дзіўны пацыент.

Мужчына назваў дактарам выдуманае імя. Калі высветлілася, што ў пашпарце стаіць іншае, дактары на ўсякі выпадак звярнуліся ў міліцыю.

Аказалася, што мужчына — даволі вядомы персанаж.

Падрабязнасці парталу kraj.by распавёў участковы інспектар Вілейскага РАУС Аляксандр Русецкі, які выязджаў на месца здарэння.

Па словах міліцыянта, пазней высветлілася, што мужчына з мінскай прапіскай ужо не першы раз з'яўляецца ў Вілейцы. Таксама вядомыя яго «гастролі» па іншых гарадах краіны. Ён неаднаразова судзімы за махлярства. Як мяркуецца, былы медык.

Мужчына імітуе сардэчныя прыступы, каб атрымаць дозу наркатычных рэчываў, але ад шпіталізацыі адмаўляецца.

«Звычайна паводзіць сябе нахабна, спрачаецца, за што і трапляе ў міліцыю, — паведаміў міліцыянт. — Гэтым разам мы склалі пратакол за дробнае хуліганства — за тое, што лаяўся матам. Яго справа накіраваная ў суд».

Па словах участковага, мужчына не выглядае як махляр. Наадварот, ён прадстаўнічы, пажылы, хутчэй падобны на кіраўніка. У апошні час яго затрымлівалі ў Брэсце і Кобрыне.

У Вілейскім раёне ён не першы раз. Некалькі гадоў таму яго падазравалі тут у прысваенні пенсіі сваёй нядоўгай сужыцелькі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?