Cудовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда пакінула прысуд Магілёўскага абласнога суда ў адносінах да так званых чорных рыэлтараў без зменаў, а апеляцыйныя скаргі — без задавальнення, піша БелТА.

У ліпені Магілёўскі абласны суд прысудзіў галоўнага фігуранта Ігара Гершанкова і яго паплечніка Сямёна Беражнога да выключнай меры пакарання — расстрэлу. Жонцы Ігара Гершанкова Таццяне суд прызначыў 24 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, Барысу Калеснікаву - 22 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Вярхоўны суд прыступіў да разгляду ў апеляцыйным парадку гэтай крымінальнай справы 15 снежня. У судовым пасяджэнні аб'яўляўся перапынак у сувязі з запытам з СІЗА №1 звестак пра стан здароўя аднаго з абвінавачаных. У адпаведнасці з інфармацыяй, якая паступіла ў суд, псіхічных расстройстваў у яго няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0