Учора ўвечары трагічна загінулі два кіраўнікі Бярозаўскай ДРЭС.

Намесьнік дырэктара станцыі Васіль Проц, начальнік аддзелу капітальнага будаўніцтва Аляксандар Калоша, а таксама начальнік аднаго з цэхаў Сяргей Амельяновіч вярталіся ў Белаазёрск з нарады ў Берасьці. Мужчыны спыніліся на шашы, каб зайсьці ў кавярню, і калі пераходзілі дарогу, то ўсіх трох зьбіла машына. Проц і Калоша загінулі, а Амельяновіч знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Як паведаміў «НН» кандыдат у дэпутаты па мясцовай акрузе Юрась Губарэвіч, Васіль Проц і Аляксандар Калоша адказвалі за рэканструкцыю ДРЭС.

«Сьмерць гэтых паважаных і вядомых людзей цяжкая страта, як для станцыі, так і для гораду.
На час жалобных мерапрыемстваў я прыняў рашэньне спыніць любую агітацыйную дзейнасьць у горадзе», — кажа Ю. Губарэвіч.

ЗП

Фота на галоўнай старонцы beloozersk.info

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0