МУС Беларусі прапануе змякчыць адказнасць за неўсвядомленыя лайкі пад порна ў інтэрнэце, паведаміў сёння журналістам начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Віталь Янчын.

Віталь Янчын звярнуў увагу, што ў правапрымяняльнай практыцы фіксуюцца выпадкі, калі карыстальнікі інтэрнэту, у тым ліку непаўналетнія, несвядома ставяць лайкі пад рознага роду відэа- і фотаматэрыяламі парнаграфічнага характару. Тым самым яны аўтаматычна становяцца даступнымі для іншых, а гэта ўжо ёсць распаўсюд. У гэтай сувязі МУС падрыхтавала праект нарматыўнага прававога акта аб некаторай дэкрыміналізацыі распаўсюджвання парнаграфіі ў інтэрнэце.

У міліцэйскім ведамстве прапануюць прыцягваць людзей, што ўпершыню ўчынілі такія правапарушэнні, да адміністрацыйнай адказнасці. Крымінальная будзе пагражаць тым, хто здзейсніў іх паўторна на працягу года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0