ТАСС

ТАСС

Кандыдатам у прэзідэнты Расіі ад Камуністычнай партыі стаў не нязменны лідар партыі Генадзій Зюганаў, а малавядомы дырэктар саўгаса з Маскоўскай вобласці Павел Грудзінін. Прыбытковы саўгас носіць імя Леніна.

Партыя уяўляе «альтэрнатыву Пуціну і ліберальнаму ўраду», заяўляе Зюганаў. Аднак у рэальнасці камуністы, як і ультранацыяналіст Уладзімір Жырыноўскі, вось ужо шмат гадоў адыгрываюць ролю спарынг-партнёраў Уладзіміра Пуціна, не змагаючыся за ўладу.

Выбары ў Расіі адбудуцца ў сакавіку. Галоўны клопат уладаў — забяспечыць яўку выбарцаў, якія не маюць рэальнага выбару. 

Самы папулярны лідар апазіцыі, антыкарупцыйны блогер Аляксей Навальны, да выбараў не дапушчаны ўладамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?