Партыя «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» на сваім з’ездзе 23 снежня зрабіла ўжо сёмую спробу рэгістрацыі ў Беларусі. На ўсе мінулыя спробы БХД атрымлівала адмовы ад міністэрства юстыцыі. 

На з’ездзе 23 снежня быў пашыраны да чатырох чалавек склад кіраўніцтва партыі. Новай сустаршынёй (дагэтуль хрысціянскіх дэмакратаў узначальвалі Георгі Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец) была абраная былая каардынатар БХД па Мінску і кіраўніца Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, якая ў партыі займалася сацыяльнымі кампаніямі («У абарону жыцця», «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю», «За якасную медыцыну», «За чыстую ваду» і іншымі), піша krynitsa.info

ец.

Цяпер з'езд вырашыў пашырыць колькасць сустаршыняў на яшчэ аднаго чалавека — ім стала Вольга Кавалькова, паведамляе Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0