З мэтай стварэння больш эфектыўных камунікацыйных каналаў з інстытуцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама для лепшага разумення функцыянавання Еўрапейскай камісіі, Рады ЕС і Еўрапейскага парламента прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і спецыялістамі ў розных галінах, “Офіс за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і Фонд Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) арганізуюць шэраг адукацыйных візітаў у Брусель.

Кожны візіт, акрамя агульнага азнаямлення са структурамі ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва паміж Бруселем і Беларуссю ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, навука і адукацыя, транспарт. Наша праграма мае на мэце дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.

Першы візіт з тэматычным акцэнтам на пытанні аховы навакольнага асяроддзя і супрацоўніцтва Беларусі і ЕС у галіне барацьбы з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы адбудзецца ў першай дэкадзе лістапада (даты будуць удакладняцца). Удзельнікі праграмы будуць адбірацца на конкурснай аснове. Перавага будзе аддавацца кандыдатам з адпаведнымі ведамі ва ўзгаданай вышэй вобласці, а таксама з адпаведным працоўным досведам.

Веданне ангельскай мовы – не абавязковае!

Прапануем узяць удзел у нашым праекце прадстаўнікам грамадскіх арганізацый і эка-асацыяцый, навукоўцам, экспертам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Заяўкі на ўдзел просім даслаць не пазней за 10 кастрычніка на электронныя адрасы:

[email protected]

[email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?