5—7 студзеня ў кінатэатры «Масква» адбудзецца прэм’ера фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і аднайменнай знакамітай казкі К. С. Льюіса ў перакладзе на беларускую мову.
Падчас Другой сусветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць углыб Англіі. Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі, падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая Вядзьмарка. Ці здолеюць дзеці разбіць злыя чары і стаць каралямі і каралевамі Нарніі?
Кнігай «Леў, Вядзьмарка і гардэроб» К. С. Льюіс разам са сваім сябрам Дж. Р. Р. Толкінам заклаў падваліны жанру «фэнтэзі». Казка нязменна ўваходзіць у рэйтынгі самых чытаных і самых улюбёных дзіцячых кніг. Экранізацыя чароўнай гісторыі, створаная кампаніямі Disney і Walden Media, стала адным з самых папулярных фільмаў 2005 года. Цяпер кіно выходзіць на кінаэкраны і па-беларуску.
Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom. У агучцы бралі ўдзел найлепшыя беларускія акцёры і тэлевядучыя.
Прэм’ера фільма па-беларуску: 5 студзеня ў кінатэатры «Масква». Пачатак сеанса а 18:40.
Перад фільмам пройдзе кароткая прэзентацыя першага перакладу аднайменнай кнігі на беларускую мову. На яго выданне зараз ідзе збор грошай.
Сеансы ў наступныя дні, 6 і 7 студзеня, пройдуць а 16:30.
У дні паказаў будзе магчымасць набыць кнігу па зніжанай цане проста ў кінатэатры.
Дадатковыя паказы фільма «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» пройдуць 12—14 студзеня ў кінатэатры «velcom cinema» (ГЦ «Дана Мол», вул Пятра Мсціслаўца, 11).
Падрабязнасці на сайце kinakong.by.