Увечары 25 верасня кандыдат у дэпутаты парламента ад апазіцыі Алесь Міхалевіч правёў незвычайную сустрэчу з выбарцамі.

Апазіцыянер спрабаваў агітаваць салдатаў з воінскай часці 3214, больш вядомай як «брыгада Паўлічэнкі».

Як паведаміў сам палітык сайту «Беларускі партызан», на сустрэчу былі сагнаныя каля 70 шарагоўцаў тэрміновай службы. Сам ён спадзяваўся на размову з малодшым камандным складам. У дадатак да ўсяго выявілася, што праз дзесяць хвілін у часці пачыналася вячэра, таму паўнавартаснай гутаркі не атрымалася.

Эўрарадыё паводле Белорусский партизан

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0