У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці талымі водамі падтоплена дарога Лучыцы — Хвойня, паведамілі ў МНС.

Сітуацыя з высокім узроўнем вады на гэтым участку знаходзіцца пад пастаянным кантролем.

«На дадзены момант глыбіня падтаплення складае 10—15 см, падтоплены 150 м дарогі. Праезд грузавога і легкавога транспарту магчымы. Жыццядзейнасць вёскі Хвойня, куды вядзе дарога, не парушаная, — распавялі ў МНС. — У выпадку далейшага павелічэння ўзроўню вады і немагчымасці праезду маецца аб'язная дарога праз скрыжаванне ў кірунку вёскі Сякерычы. Пагрозы жылым дамам, гаспадарчым пабудовам і адміністрацыйным будынкам няма».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?