postimees.ee

postimees.ee

Прэзідэнт Эстоніі Керсці Кальюлайд паабяцала на месяц пераехаць працаваць у Нарву разам з прэзідэнцкай канцылярыяй пасля заканчэння будаўніцтва тэатральнага комплексу Vaba Lava, адкрыццё якога запланавана на 17 лістапада 2018 года.

Пра гэта Кальюлайд сказала ў навагоднім інтэрв'ю тэлеканалу ETV +, піша err.ee.

«Дарэчы, я паабяцала на месяц пераехаць у Нарву з усёй сваёй канцылярыяй, калі (фонд) Vaba Lava скончыць будаўніцтва свайго будынка, каб паказаць, што эстонская абшчына, эстонскае грамадства прысутнічае ў Нарве, шануе Нарву», - сказала прэзідэнт краіны.

Кальюлайд дадала, што з Нарвай яе звязваюць шматлікія пазітыўныя ўспаміны.

«Я вельмі люблю Нарву. Бацька майго адзінакроўнага брата (у Керсці Кальюлайд і старэйшыны Пых'я-Таліна Раймонда Кальюлайда агульны бацька) вырас у Нарве, і ў мяне не было больш цікавых экскурсій па (якому-небудзь) гораду, чым разам з ім па Нарве», - сказала яна.

Нарва — трэці па колькасці горад Эстоніі (57 тыс.), рускіх — 87%, беларусаў — 2,3% знаходзіцца на мяжы з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0