Рашэннем Мінгарвыканкама аб'екты расліннага свету ў сталіцы ўпершыню абвешчаныя помнікамі прыроды мясцовага значэння, паведаміла карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» кіраўнік службы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні аб'ектаў гарадскога гаспадаркі УП «Мінскзеленбуд» Анжаліка Пузанкова.

Гэтаму папярэднічала вялікая даследчая праца Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

Ацэньваўся як ўзрост насаджэнняў, так і іх стан (абавязкова, каб яно было жыццяздольным). У выніку з абследаваных дрэваў-старажылаў Мінска былі вызначаны тыя, што сталі жывымі помнікамі — дубы, клёны, ліпы, ясені, якім больш за стагоддзе і якія нядрэнна захаваліся.

Такім чынам, біялагічныя аб'екты «Дубова-ліпавы масіў «Белая Дача» (там растуць дрэвы ва ўзросце прыблізна гадоў 100—120), «Векавая алея» і «Векавая дуброва парку Курасоўшчына», «Клёны Аляксандраўскага сквера» (2 дрэвы, якім, паводле ацэнак спецыялістаў, каля 140 гадоў) «Ясень Аляксандраўскага сквера» (пасаджаны арыентавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя) атрымалі статус батанічных помнікаў прыроды мясцовага значэння. Такое ж ганаровае званне дасталася ліпе Губернатарскага саду, таполі-волату, векавому дубу з парку Горкага.

У 2018 годзе побач з дрэвамі — помнікамі прыроды плануюць усталяваць адпаведныя шыльды. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0