У пятнiцу i суботу на тэрыторыi Беларусi будзе гаспадарыць бабiна лета, калi захаваецца сонечнае i цёплае надвор’е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У гэтыя два днi ўначы i ранiцай месцамi будзе назiрацца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы 2—7 цяпла, у асобных раёнах на глебе замаразкi да 0 — мiнус 2 градусаў, удзень — 12—18 градусаў.

Аднак у нядзелю характар надвор’я iстотна зменiцца пад уплывам цыклонаў з боку Атлантыкi. Стане пахмурна i даволi вiльготна.
У нядзелю ўначы па паўночным усходзе, а ў дзень месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 5—10 цяпла, удзень — 8—13, па поўднi да плюс 17 градусаў. У панядзелак працяглыя восеньскiя дажджы будуць назiрацца па ўсёй тэрыторыi краiны, у аўторак ападкi чакаюцца месцамi, у сераду — зноў моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы 3—9, удзень — 6—12 градусаў.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, першыя 5 дзён кастрычнiка будуць даволi дажджлiвымi, потым на працягу тыдня прагназуецца iстотнае пахаладанне. Разам з тым прыкладна ў сярэдзiне кастрычнiка чакаецца некалькi цёплых сонечных дзён трэцяй, апошняй хвалi бабiнага лета.

Сяргей Куркач, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0