29 снежня 2017 года пасля цяжкай і працяглай хваробы пайшоў з жыцця заслужаны трэнер Беларусі Уладзімір Плаксін, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлона.

Уладзімір Плаксін нарадзіўся ў 1949 годзе ў Мінскай вобласці. Майстар спорту СССР, у складзе зборнай каманды БССР прымаў удзел у спартакіядзе Савецкага Саюза. Пасля заканчэння спартыўнай кар'еры працяглы час працаваў дзяржаўным трэнерам Беларусі па зімовых відах спорту, галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне, старшынёй дырэктарата нацыянальных каманд Міністэрства спорту і турызму.

Узначальваў штаб нацыянальнай зборнай на Алімпійскіх гульнях 1994, 1998 гадоў, на якіх беларускія спартсмены неаднаразова ўздымаліся на п'едэстал. У 1996, 1997 гадах пад яго кіраўніцтвам нацыянальная каманда заваёўвала першыя месцы ў камандных гонках. У 1999 годзе ўпершыню мужчынская нацыянальная каманда па біятлоне стала пераможцам чэмпіянату свету ў эстафеце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?