23 верасьня а 18-й гадзіне ў Нясьвіжы мясцовую актывістку незарэгістраванага «Маладога фронту» Насту Азарку затрымалі за раздачу ўлётак, прысьвечаных парлямэнцкім выбарам. Ноч яна правяла ў пастарунку на загад супрацоўніка МУС зь Менску, які ў той дзень быў з праверкай у Нясьвіжы. На наступны дзень быў суд і Насту аштрафавалі на 2 базавыя велічыні (70 тыс. руб.) паводле арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Сёньня Азарку выклікалі ў пракуратуру, дзе пісьмова папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць у выпадку, калі яна ня спыніць сваю дзейнасьць. Па яе словах, ад пэўных людзей, блізкіх да райвыканкаму, ёй стала вядома пра перадвыбарчую нараду, на якой яе дырэктарку нібыта папярэдзілі пра абавязковы ўдзел Насты ў выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?